Я пацвердзіў, што не маю права на вечнасць.
Я ўчора пацвердзіў, што не маю права на вечнасць.
Яна плыла абрысам аблокаў, сціснутых між даланёў.
Я сігнал атрымаў. Яго цвёрдая радыёвестка
Заплыла праз прагал - засеў у вантробах назоў.
Я змяніў сябе ў стан, здольны ўсмоктваць пачутае нештась –
У няважкім абрысе гайдаецца бель малака.
Жаўцявы суплёт пад светам месяца цешыць.
І суцішвае жар сцятай сківіцы ток струмяня.
Але ты разумееш, што ўсё гэта так… недарэчнасць.
Цела мантры пакладзена на пералом.
Расплялісь нашы рукі, згубілі надзейнасць.
Разыходзімся ўсё далей і далей цішком.
Маім ценям продкаў
I
пад велічнаю поўняй
успомні
постаці ішлі
іх лапы соснаў
ад промняў белых
ценем аплялі
і іх гаворку ціхую
паблытаеш
з пошархам начных звяркоў травы.
Яны вялі:
паслухай, дружа,
мы аднаму праклёну служым,
ужо відна
І маці старая
рукой зашэрхлай
сцірае кроплі ля вачэй са лба
паправіць хусту,
прыслухаецца
ці не грымнуць сенцы
пад ботаў постук.
Не.
Бяроза б’е ў сцяну разгойданая ветрам.
І схіліцца наноў у працы,
вечнай працы,
працятай змоўчаным чаканнем
вяртання іх дамоў
Яны прыходзяць
у зданях
куляюць чарку
на падваконні пакінутую на ўспамін
і выпадковым ліхтаром
знянацку
скрадзены святлом у ночы
з-за шыбы адбіты белым бляскам
напужаныя
адпаўзаюць у цёмны кут.
І толькі вочы
дзіцячыя
іх паспяваюць захапіць
і патануць
II
дым над хатай
вецер рве салому
навесы старыя
палоскі барвовыя
гудзе нястача
попелам сыпле
на градах малеча
пясок грабе ў насыпы
зялёная роўнядзь
мурог над небам
ні хаты ні саду`
растуць пералескі.
балаціна і ціна
правалілася долу
прыкладзі свае вуха
гвалт віруе са споду
чаго не бачыў й не чуў
дым над хатай курыць
карункі клубоў
дрыжаць, віруюць
варушаць тое
чаго не памятаў і не мог
успамін ліхаманка
упрытомніў - знямог
З няісным
I
Уначы
пад цмяным злеглым сподам
ты ляжыш
укрыты карагодам
бязлітасна чароўных
вачэй бліскучых, поўных
агменю і красы.
Прытулі
да поўнага стамлення
да цяпла
узрушанага б’еннем
паруш мой сон самотны
дотыкам няўлоўным
промнем прыляці.
II
Нябачна для тваіх рук
у аблічча з празрыстых тонкіх рысак
пляце
пляце мой лёс павук
паводле вобразу твайго адбітак
Да краю
Да каранёў я спускаюся ў глебу ніжэй і ніжэй.
Пад паверхняй у ліючайся форме свядомасць,
гэта вартасць часцінкі і хвалі.
Я звяртаюся высілкам
інтэлектуальным да пазнавальнага краю
і знаходжу адценне
хімічных рэакцый
языка второй стороны
ДЗЯНИС ПУЦИКАУ:
Родился и вырос в Минске, Беларусь. Окончил гуманитарный лицей им.Якуба Коласа, юрфак БГУ, Белколлегиум. Работал на разных работах. Из постоянных занятий – музыка. С 2019 г. живет в Израиле.